БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Імавернасць распаўсюджвання каранавіруса сярод студэнтаў невысокая

14.03.2020 / 09:37

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя ацэньвае імавернасць шырокага распаўсюджвання каранавіруса ў студэнцкім асяроддзі як невысокую.

Фота Надзеі Бужан

У Беларусі, і ў студэнцкім асяроддзі БДУ ў прыватнасці, зараз праходзяць мерапрыемствы па выяўленні кожнага грамадзяніна, які мае рызыку быць інфікаваным COVID-19.

Шпіталізацыя і санітарная апрацоўка памяшканняў БДУ звязана з тым, што ва ўніверсітэце ў аднаго са студэнтаў (сына беларуса, што вярнуўся з Італіі, але ўтаіў інфармацыю пра гэта) быў выяўлены РНК каранавіруса.

Міністэрства аховы здароўя прымае беспрэцэдэнтныя меры па інфармаванні насельніцтва, тлумачыць правілы паводзінаў для людзей, якія вярнуліся з-за мяжы.

«На жаль, да гэтага часу сустракаюцца факты неразумення з боку грамадзян — спробы выхаду з устаноў аховы здароўя, утойванне інфармацыі аб паездках у эпідэміялагічна неспрыяльныя рэгіёны, адрасах знаходжання і г. д.», — адзначылі ў прэс-службе. Міністэрства аховы здароўя заклікае дакладна выконваць рэкамендацыі, не сеяць чуткі і здагадкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула