БЕЛ Ł РУС

Азаранка ўвайшла ў сусветную тэнісную суперэліту

23.03.2009 / 12:02

Nashaniva.com

Беларуска займае 10‑е месца ў рэйтынгу WTA, і 5‑е ў чэмпіёнскай гонцы.

Фота з gazetaby.com

23 сакавіка быў абнародававаны новы рэйтынг‑ліст тэнісістак свету.

Вікторыя Азаранка ўзнялася ўпершыню ў кар’еры на 10‑е месца ў індывідуальным рэйтынгу WTA і парным рэйтынгу.

Адбылося гэта дзякуючы паспяховаму выступу на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША), беларуска дайшла да паўфіналу ў індывідуальным разрадзе і выйграла разам з Верай Званаровай парны турнір.

Наперадзе Серэна Ўільямс, Дзінара Сафіна, Елена Янкавіч, Алена Дзяменцева, Вера Званарова, Венус Уільямс, Ана Іванавіч, Святлана Кузняцова, Надзя Пятрова. Адзначым, што ў дзесятцы наймацнейшых тэнісістак: пяць расіянак.

Затое беларуска самая маладая, 31 ліпеня ёй споўніцца 20 год.

У чэмпіёнскай гонцы 2008 году Вікторыя наогул 5‑я.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула