БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі фондавы рынак ізноў абваліўся

16.03.2020 / 18:54

Nashaniva.com

Амерыканскі фондавы рынак абваліўся на адкрыцці таргоў у панядзелак, 16 сакавіка.

Індэкс S&P 500 упаў на 7,7%, індэкс Dow Jones знізіўся на 8,5%, Nasdaq — на 7,8%. На фоне моцнага падзення таргі акцыямі прыпыняліся на 15 хвілін. Гэта ўжо трэцяе падобнае спыненне таргоў за месяц.

Індэксы зніжаюцца, нягледзячы на тое што 15 сакавіка Федэральная рэзервовая сістэма ЗША абвясціла аб зніжэнні стаўкі федэральнага фінансавання на 1 працэнтны пункт — з 1-1,25% да 0-0,25%.

Аднак дзеянні рэгулятара не змаглі супакоіць інвестараў, а толькі ўзмацнілі паніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула