БЕЛ Ł РУС

Трамп: Пандэмія можа працягнуцца да канца лета

17.03.2020 / 00:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключыў, што пандэмія каранавіруса ў ЗША можа працягнуцца да ліпеня-жніўня, паведамляе Reuters.

Трамп лічыць, што пандэмія каранавіруса можа доўжыцца ў ЗША да ліпеня ці жніўня, аднак толькі пры ўмове, што ўлада будзе «сапраўды добра працаваць».

Адміністрацыя Белага дома рэкамендавала амерыканцам часова ўстрымацца ад паездак па краіне і наведвання ўстаноў грамадскага харчавання праз каранавірус. Акрамя таго, жыхарам краіны параілі перайсці на дыстанцыйнае навучанне, пазбягаць сходаў з удзелам больш за дзесяць чалавек.

Трамп не выключыў, што амерыканская эканоміка можа рухацца ў бок рэцэсіі на фоне сітуацыі з каранавірусам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула