З Варшавы плануюць пусціць дадатковыя аўтобусы да Брэста і Гродна
Консульскі аддзел пасольства Беларусі ў Польшчы прапрацоўвае магчымасць арганізацыі дадатковых аўтобусаў з Варшавы да Брэста і Гродна. Пра гэта гаворыцца на старонцы МЗС у Facebook.
Рэйсы з 18 па 24 сакавіка плануе пусціць фірма Teambus Travel, калі збярэцца дастатковая колькасць ахвотных, піша МЗС.
Каб трапіць на гэтыя рэйсы, неабходна даслаць свае даныя (імя і прозвішча ў лацінскім напісанні паводле пашпарта, кантактны нумар тэлефона) з указаннем канчатковага пункту маршруту «Брэст» ці «Гродна» на электронны адрас консульскага аддзела poland.consul@mfa.gov.by з пазнакай у тэме «Выезд у Беларусь».
Меркаваны час адпраўлення з Варшавы — 12.00. Аўтобусы будуць адпраўляцца ад Палаца культуры і навукі.