БЕЛ Ł РУС

Кыргызстан таксама зачыніў межы

17.03.2020 / 09:34

Nashaniva.com

Улады Кыргызстана ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруса ўвялі часовую забарону на ўезд замежных грамадзян. Пра гэта паведаміў ТАСС са спасылкай на віцэ-прэм'ера рэспублікі Алтынаю Амурбекаву.

Паводле яе слоў, падобныя крокі прадпрымаюць цяпер многія краіны свету, і Кыргызстан не з'яўляецца выключэннем. «Мы абавязаны былі прыняць такія прафілактычныя меры», — патлумачыла Амурбекава, запэўніўшы, што закрыццё межаў не распаўсюджваецца на грузавыя перавозкі.

У той жа час у сувязі ўвядзеннем рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў Казахстане з аўторка 17 сакавіка ўлады Кыргызстана часова адмянілі міжнароднае чыгуначнае злучэнне.

14 сакавіка ўлады Кыргызстана зачынілі ўсе школы і ВНУ на трохтыднёвы каранцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула