БЕЛ Ł РУС

Генпракурорам Украіны ўпершыню стала жанчына

17.03.2020 / 12:54

Nashaniva.com

Вярхоўная Рада прызначыла новым генпракурорам Украіны Ірыну Венядзіктаву, паведамляе «РБК-Украіна».

Прызначэнне падтрымалі 269 нардэпаў.

Ірына Венядзіктава нарадзілася 21 верасня 1978 года ў Харкаве. Скончыла з адзнакай Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт унутраных спраў па спецыяльнасці «Правазнаўства» і «Менеджмент». Са жніўня па снежань 2019 года займала пасаду кіраўніка камітэта ВР па пытаннях прававой палітыкі. 28 снежня 2019 года была прызначаная на пасаду в. а. дырэктара Дзяржаўнага бюро расследаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула