Мінадукацыі: Афіцыйна рашэння пра перанос канікул не прынята
Афіцыйнае рашэнне пра перанос канікул пакуль не прынята. Просім не распаўсюджваць недакладную інфармацыю ў СМІ, месенджары і сацыяльныя сеткі, паведамляе Мінадукацыі ў сваім тэлеграм-канале
На дадзены момант афіцыйная дата вясновых канікул — з 30 сакавіка па 4 красавіка.
Раней паведамлялася, што канікулы могуць пачацца з 23 сакавіка, на тыдзень раней.