БЕЛ Ł РУС

У Літве ўжо 25 выпадкаў каранавіруса

18.03.2020 / 08:46

Nashaniva.com

У аўторак зафіксавана сем новых выпадкаў захворвання каранавірусам. Прычым тры ў Вільні, пацыенты знаходзяцца ў Сантарышскай клініцы, піша Delfi. Двое з іх нядаўна вярнуліся з-за мяжы, наведалі Бельгію, Швейцарыю, Францыю, яшчэ адзін выпадак — у Вільні, у чалавека, які вярнуўся з Чэхіі.

У Літве ўведзены каранцін. Жыхароў просяць, калі ёсць магчымасць, працаваць з дома, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, кантактаваць, выконваючы бяспечную адлегласць, рэгулярна мыць рукі, падтрымліваць гігіену паверхняў і г. д.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула