БЕЛ Ł РУС

МАЗ у Мінску сутыкнуўся з трамваем

18.03.2020 / 10:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 18 сакавіка, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

49-гадовы кіроўца МАЗа рухаўся па вуліцы Даўгабродскай з боку вул. Ванеева ў напрамку Кашавога і, праязджаючы трамвайнае разваротнае кальцо, сутыкнуўся з трамваем, які ажыццяўляў разварот і рухаўся без пасажыраў.

Ад удару МАЗ адкінула ў асвятляльную мачту і адарвала кола. Пацярпелых няма. Рух трамваяў адноўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула