БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выяўлены 51 выпадак каранавіруса, сімптомы ёсць у 9 пацыентаў

18.03.2020 / 11:50

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Па стане на 8:00 раніцы сітуацыя з каранавірусам у Беларусі наступная:

Агулам 51 чалавек, паведамляе Мінздароўя.

За ўвесь час 17 выпадкаў — гэта завозныя, у тым ліку апошнія чатыры з Іспаніі, Францыі, Нямеччыны і Санкт-Пецярбурга выяўлены на СКП. Астатнія выпадкі выяўлены ў выніку мерапрыемстваў у ізаляваных кантактаў першага ўзроўню.

Працягваецца медыцынскае назіранне за 1960 грамадзянамі, у дачыненні да амаль 2700 двухтыднёвае медыцынскае назіранне завершана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула