БЕЛ Ł РУС

На мяжы Польшчы і Літвы ўтварыліся 50-кіламетровыя заторы

18.03.2020 / 13:04

Nashaniva.com

Як перадае euronews.com, на 50 кіламетраў распасціраецца затор з велікагрузных аўтамабіляў на мяжы Польшчы і Літвы. Варшава некалькі дзён таму рэзка скараціла колькасць пунктаў пропуску з усімі суседзямі, а замежнікам уязджаць у краіну цяпер забаронена.

Фота kurier.lt

Праз Польшчу праходзіць велізарная колькасць транзітных рэйсаў паміж Заходняй Еўропай і краінамі Балтыі, Беларуссю, Украінай, Расіяй. Цяпер кіроўцы з гэтых краін фактычна апынуліся ў пастцы.

Прэм'ер-міністра Літвы Саўлюс Скверняліс выказаў занепакоенасць сітуацыяй: «Калі польскі бок не павялічыць прапускную здольнасць, гэта скончыцца трагедыяй. Цалкам магчыма адкрыць дадатковыя пункты пропуску, але перамовы з польскім бокам ідуць вельмі цяжка».

Напярэдадні балтыйскім краінам удалося дамовіцца з Польшчай пра пропуск сваіх грамадзян, «якія захраслі» на мяжы з Германіяй. Эстонцы, літоўцы і латвійцы перыядычна адпраўляюцца праз польскую тэрыторыю ў складзе канвояў пад аховай паліцыі. Частку людзей забралі паромам.

Аднак фуры і іх кіроўцы па-ранейшаму вымушаныя прастойваць у вялізных чэргах, якія налічваюць па некалькі тысяч машын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула