БЕЛ Ł РУС

У Германіі ў найбліжэйшыя месяцы каранавірусам могуць заразіцца 10 мільёнаў

18.03.2020 / 17:15

Nashaniva.com

У найбліжэйшыя месяцы ў Германіі COVID-19 могуць падхапіць 10 млн чалавек, калі грамадзяне не будуць прытрымлівацца абмежаванняў, лічыць прэзідэнт Інстытута Роберта Коха Лотар Вілер, піша Die Welt.

«У нас экспанентны рост. Мы знаходзімся ў пачатку эпідэміі, якая будзе развівацца на працягу многіх тыдняў і месяцаў», — заявіў ён у Берліне.

Вілер заклікаў 80 млн жыхароў Германіі абмежаваць сацыяльныя кантакты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула