БЕЛ Ł РУС

Мінтранс вызначыў месцы запраўкі і харчавання кіроўцаў транзітнага транспарту. Чаму гэта важна

18.03.2020 / 22:58

Nashaniva.com

Важнае рашэнне было прынятае 18 сакавіка міжведамаснай групай па прадухіленні завозу і распаўсюду інфекцыі. Яно вызначае месцы запраўкі транзітнага транспарту і харчавання яго кіроўцаў.

Гэтае рашэнне ўступае ў сілу амаль імгненна — з 0:00 19 сакавіка. Яно дазволіць мінімізаваць кантакт кіроўцаў фур з беларускімі грамадзянамі.

Бесперабойнасць міжнародных грузаперавозак важная для захавання нармальнай жыццядзейнасці эканомікі свету.

Вось тэкст прынятага рашэння:

«У адпаведнасці з рашэннем Міжведамаснай рабочай групы па прадухіленні завязення і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам, у Рэспубліцы Беларусь Міністэрства транспарту і камунікацый вызначыла пункты адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія неабходна выкарыстоўваць пры транзітным праездзе праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь міжнароднымі аўтамабільнымі перавозчыкамі. Кантроль за выкананнем даручана забяспечыць Транспартнай інспекцыі Мінтранса, пачынаючы з 00.00 19 сакавіка 2020 года».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула