БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Нідэрландаў: Супакойцеся, туалетнай паперы нам хопіць на 10 гадоў

19.03.2020 / 18:3

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ запэўніў грамадзян, што ім не варта скупляць рулоны туалетнай паперы ў празмерных аб'ёмах, бо запасаў гэтага тавару краіне хопіць на 10 гадоў, паведамляе Reuters.

Нідэрландскі кіраўнік урада Марк Рутэ ў чацвер наведаў супермаркет у Гаазе, каб пагаварыць з супрацоўнікамі крамы і распытаць у іх, як ім ўдаецца справіцца са спажывецкай панікай.

Праходзячы праз супермаркет, Рутэ пагутарыў з пакупнікамі, заклікаючы іх трымацца на адлегласці 1,5 метра адно ад аднаго. А таксама — не скупляць туалетную паперу.

«Мы можам спаражняцца 10 гадоў», — сказаў нідэрландскі прэм'ер і засмяяўся.

IK. KOM. NIET. MEER. BIJ. pic.twitter.com/aos0KAYjfr

— Paul Peeters (@palpeet) March 19, 2020

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула