БЕЛ Ł РУС

У Навагрудку жанчыну заціснула ў ліфтавай шахце

20.03.2020 / 16:01

Nashaniva.com

19 сакавіка відавочца патэлефанаваў ратавальнікам і паведаміў, што ў адной з крам горада ў шахце пад'ёмніка знаходзіцца жанчына.

Да месца здарэння выбылі падраздзяленні МНС. Высветлілася, што 27-гадовая работніца загрузіла тавар на пляцоўку грузавога пад'ёмніка, каб даставіць яго са склада ў склепе на першы паверх. Затым сама паспрабавала заскочыць, але спатыкнулася і яе заціснула паміж перакрыццем шахты і пад'ёмнікам.

Ратавальнікі вызвалілі пацярпелую і перадалі лекарам. У цяжкім стане яе даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула