БЕЛ Ł РУС

У СААЗ параілі адмовіцца ад тытуню і алкаголю праз каранавірус

21.03.2020 / 09:14

Nashaniva.com

Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус заклікаў людзей адмовіцца ад алкаголю і цыгарэт, каб больш эфектыўна супрацьстаяць COVID-19.

«Па-першае, ешце пажыўную і здаровую ежу, якая дапаможа вашай імуннай сістэме функцыянаваць належным чынам. Па-другое, скараціце спажыванне алкаголю і пазбягайце салодкіх напояў», — заявіў Гебрэесус.

Ён таксама заклікаў адмовіцца ад курэння, якое павышае рызыку сур'ёзных захворванняў, калі вы інфікаваныя COVID-19.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула