БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскім раёне пенсіянер загінуў, палячы смецце ў двары

21.03.2020 / 10:07

Nashaniva.com

У Магілёўскім раёне падчас узгарання сухой расліннасці загінуў пенсіянер, паведамляе МНС.

Паведамленне пра здарэнне на ўчастку прыватнага дома ў вёсцы Старое Пашкава паступіла ратавальнікам вечарам 20 сакавіка. У выніку пажару загінуў 70-гадовы пенсіянер.

Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула