БЕЛ Ł РУС

Расійскія рытэйлеры абверглі зварот да Лукашэнкі праз «дэфіцыт»

21.03.2020 / 14:28

Nashaniva.com

Прадстаўнікі расійскіх рознічных сетак не звярталіся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб пастаўках прадуктаў харчавання з-за «дэфіцыту». Пра гэта гаворыцца ў заяве АКОРТ, якая аб'ядноўвае 24 найбуйнейшыя рознічныя гандлёвыя сеткі, што працуюць на тэрыторыі Расіі, піша РБК.

Фота Надзеі Бужан

«Расійскія гандлёвыя сеткі не накіроўвалі падобных зваротаў і не адчуваюць дэфіцыту прадукцыі», — гаворыцца ў паведамленні. Удакладняецца, што ў рытэйлераў ёсць запасы на складах, у размеркавальных цэнтрах і крамах, якія змогуць задаволіць попыт «у любым аб'ёме».

Закупкі з Беларусі ідуць у звычайным рэжыме, адзначылі ў АКОРТ.

Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што атрымаў зварот расійскіх рытэйлераў з просьбай аб пастаўках у сувязі з дэфіцытам з-за мер па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула