БЕЛ Ł РУС

У Італіі колькасць смерцяў ад COVID-19 толькі расце. За дзень загінула амаль 800 чалавек

21.03.2020 / 20:17

Nashaniva.com

У Італіі колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, павялічылася да 4 825. За апошнія суткі загінулі 793 чалавекі.

Зарэгістравалі 6 557 новых выпадкаў заражэння.

Агульная колькасць заражаных на гэты момант узрасла да 42 681. А агулам, уключаючы смяротныя выпадкі, у Італіі за ўвесь час зарэгістравалі 53 578 выпадкаў COVID-19.

Вось так выглядае графік агульнай колькасці смерцяў ад COVID-19 у Італіі.

А вось так выглядае графік па штодзённай колькасці смерцяў ад COVID-19 у Італіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула