БЕЛ Ł РУС

«Белавія» прыпыняе палёты ў Калінінград і Санкт-Пецярбург

22.03.2020 / 23:47

Nashaniva.com

Нацыянальная авиякампанія «Белавія» ад 23 сакавіка па 10 красавіка прыпыняе палёты ў Калінінград і Санкт-Пецярбург з-за каранавіруса. Пра гэта паведаміў у нядзелю авіяперавозчык ў Facebook.

«У сувязі з рашэннем Расавіяцыі аб часовым абмежаванні на ажыццяўленне пасажырскіх авіяперавозак на тэрыторыі РФ авіякампанія «Белавія» прыпыняе палёты па наступных маршрутах: Санкт-Пецярбург і Калінінград ад 23 сакавіка па 10 красавіка», — сказана ў ў паведамленні.

Вяртанне сродкаў, змену даты вылету або пераафармленне маршруту ў Маскву на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31 снежня 2020 года.

Раней «Белавія» абвясціла, што прыпыняе палёты ў шэраг краін Еўропы і Азіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула