БЕЛ Ł РУС

СМІ: смяротнасць ад каранавіруса ў Італіі высокая, бо тэсты рабілі толькі пацыентам з сімптомамі

23.03.2020 / 07:54

Nashaniva.com

Прычынай высокай смяротнасці ад каранавіруса ў Італіі з'яўляюцца дэмаграфічныя асаблівасці краіны, дзе вялікая доля насельніцтва прыпадае на старэйшае пакаленне, а таксама сістэма тэставання, якая прадугледжвае праверку толькі пацыентаў з яскравымі сімптомамі. Такі пункт гледжання выказала ў нядзелю італьянская газета Corriere della Sera, піша tass.ru.

Па ліку смяротных выпадкаў Італія абагнала Кітай, а таксама Іран і Паўднёвую Карэю разам узятыя. На падставе штодзённых звестак, смяротнасць у Італіі дасягае 9% (у паўночнай вобласці Ламбардыя да 12%) супраць сярэдняй лятальнасці ў Кітаі 3,8% (5,8% у Ухані і 0,7% у астатніх раёнах Кітая).

На думку Corriere della Sera, гэтыя лічбы не адлюстроўваюць рэальных маштабаў заражэння, бо з развіццём эпідэміі Італія змяніла стратэгію тэставання. Пры першых выпадках тэсты рабіліся ўсім, хто кантактаваў з інфікаванымі асобамі. З ростам колькасці заражэнняў, а таксама з-за недахопу матэрыялаў і персаналу было вырашана тэставаць на каранавірус толькі людзей з відавочнымі і досыць цяжкімі сімптомамі.

Нарэшце, выданне адзначае, што, паколькі захворванне ў асноўным закранае дыхальныя шляхі, смяротныя зыходы могуць сведчыць аб агульным стане лёгкіх у насельніцтва. У сувязі з гэтым гаворка можа ісці аб неспрыяльнай экалагічнай абстаноўцы ў апошнія гады ў буйных гарадах на поўначы Італіі, дзе значна перавышаныя паказнікі дапушчальнага ўтрымання шкодных часціц у атмасферы. Не апошнім фактарам называецца і курэнне: эксперты заўважылі, што ў найбольш цяжкіх выпадках хворыя часта з'яўляюцца курцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула