БЕЛ Ł РУС

З бюджэту выдзеляць $1 мільён на барацьбу з каранавірусам

23.03.2020 / 12:30

Nashaniva.com

Урад даручыў Мінфіну выдзеліць з бюджэту 2 351 413 рублёў на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам.

Прычым грошы будуць выдзелены са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Прадугледжваецца, што Мінздароўе атрымае 1 574 120 рублёў, у тым ліку для РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі — 450 120 рублёў;

ў выглядзе міжбюджэтнага трансферту кансалiдаванага бюджэту Віцебскай вобласці — 143 183 рублі, бюджэту Мінска — 634 110 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула