БЕЛ Ł РУС

У Чарнагорыі затрымалі расіянку за распаўсюд фэйкаў пра каранавірус

23.03.2020 / 20:51

Nashaniva.com

Чарнагорская паліцыя затрымала грамадзянку Расіі, якая распаўсюджвала фэйкі пра каранавірус, паведамляе тэлебачанне Чарнагорыі.

Яна апублікавала ў сваім профілі ў сацыяльнай сетцы, што каля 1000 чалавек заражаныя каранавірусам у Чарнагорыі, шасцёра памерлі і што ў Чарнагорыі чакаецца сцэнар, як у Італіі.

Паліцыя арыштавала расіянку па падазрэнні ў тым, што яна здзейсніла злачынства, распаўсюджваючы паніку і бязладдзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула