БЕЛ Ł РУС

У Добрушы мужчына спілаваў дрэва, таму што хацеў дапамагчы камунальнікам — яго пакаралі

24.03.2020 / 17:31

Nashaniva.com

Жыхары добрушскай Рэвалюцыйнай вуліцы звярнуліся ў райвыканкам з просьбай дапамагчы з дрэвамі і кустамі. Выдаліць расліннасць даручылі камунальнікам, піша vdobrushe.by.

Аднак адзін мужчына вырашыў ім дапамагчы: ён спілаваў алешыну.

За праяўленую ініцыятыву мясцовы жыхар заплаціць штраф 243 рублі.

Мужчына растлумачыў, што хацеў дапамагчы камунальнікам, а дрэва нахілілася ў бок плота.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула