БЕЛ Ł РУС

Сёння Дзень Волі. 102 гады таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

25.03.2020 / 7:13

Nashaniva.com

Сёння адзначаецца Дзень Волі. 102 гады таму, раніцай 25 сакавіка ў 1918 годзе, ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Менску была сімвалічна абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Калі б не было БНР, не было б і БССР. І магло б не быць незалежнай Беларусі.

У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі не адзначаецца. Затое незалежная грамадскасць традыцыйна ладзіла свае святкаванні. Але сёлета ці не ўпершыню за 30 гадоў, а на эміграцыі — упершыню за 70 мерапрыемствы адмененыя. З-за пагрозы каранавіруса.

Таму мяркуецца іх праводзіць у анлайн-фармаце.

А 18-й гадзіне прапануецца далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай тэлефонаў, камп'ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца а 18.00 на сайце Hodna.by і ва ўсіх сацыяльных сетках праекта. 

Як самастойна адсвяткаваць Дзень Волі? Ёсць парачка ідэй ад арганізатараў: 

А 20-й гадзіне Лявон Вольскі дасць анлайн-канцэрт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула