Пашкевічанка, ды ня тая
Нашы шашкі
Цыкль чэмпіянатаў Беларусі завяршыўся першынством сярод жанчын па шашках-100. За права прэзэнтаваць краіну на міжнародных спаборніцтвах змагаліся восем удзельніц, пераважна мянянак.
Цыкль чэмпіянатаў Беларусі завяршыўся першынством сярод жанчын па шашках-100. За права прэзэнтаваць краіну на міжнародных спаборніцтвах змагаліся восем удзельніц, пераважна мянянак.
Сёстрам-школьніцам Дар’і і Вользе Федаровіч процістаялі шматвопытныя лэдзі: гросмайстарка Ірына Пашкевіч і майстарка Вольга Садоўская. Яны і заваявалі першыя два месцы. Упершыню чэмпіянат Беларусі па «стаклетках» Ірына Пашкевіч выйграла 28 гадоў таму – з таго часу пасьпела нарадзіць двох дзяцей, стаць віцэ-чэмпіёнкай сьвету, папрацаваць трэнэркай.
Жаночыя турніры зазвычай эмацыйныя і непрадказальныя – што шахматныя, што шашачныя. Леташняя лідэрка, віцебская майстарка Марына Разаева, заняла цяпер апошняе месца. «Cправа ў псыхалёгіі, – сказаў нам галоўны судзьдзя Сяргей Насевіч, – суперніцы прыстасаваліся да незвычайных, часта некарэктных пабудоў Разаевай».
Сп.Насевіч – старшы трэнэр Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках. Ён акурат займаецца з Ірынай Пашкевіч – сьвет шашак цесны... На пытаньні аб сакрэтах посьпеху адказвае стрымана: «Праўду кажучы, новых мэтодык не ўжываем; аналізуем творчасьць канкурэнтак, гуляем трэніровачныя партыі».
Штрышок: да ўдзелу ў чэмпіянаце дапускаліся толькі чальцы грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя шашак». Суполка мае асаблівыя стасункі зь Міністэрствам спорту і турызму, от і ўзяла «на водкуп» адбор кандыдатаў на Чэмпіянат сьвету. Добра, што хоць у БРСМ шашыстак не змушалі ўступаць: адна з маладых удзельніц красавалася ў Палацы шахмат і шашак зь бел-чырвона-белым бэджам «За свабоду».
ВР
Кур’ёз ад гросмайстра Насевіча
Герасімовіч Натальля — Садоўская Вольга. Менск, 2006.
У партыі было: