БЕЛ Ł РУС

Ва Уздзенскім раёне дзевяцігадовую дзяўчынку прыціснула бетонным кальцом

26.03.2020 / 14:07

Nashaniva.com

Фота СК

Увечары 25 сакавіка ва Уздзенскім раёне 9-гадовая дзяўчынка падчас гульні прысела і прытулілася спінай да бетоннай накрыўкі, прыстаўленай да каналізацыйнага кальца. У выніку накрыўка ўпала на дзіця, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Дзяўчынку шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі. Яе жыццю нічога не пагражае.

На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група. Следчыя высвятляюць умовы траўмавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула