БЕЛ Ł РУС

У Гродне перакуліўся УАЗ медыцынскай дапамогі

26.03.2020 / 17:40

Nashaniva.com

Сёння, 26 сакавіка, каля 11 гадзіны дня на вуліцы Віленскай у горадзе Гродна перакуліўся аўтамабіль медыцынскай дапамогі, паведамляе ДАІ.

Кіроўца «УАЗа» рухаўся ў напрамку вуліцы Вялікая Траецкая. З яго слоў, аўтамабіль, што рухаўся наперадзе, стаў рэзка прытармажваць. Для таго, каб пазбегнуць сутыкнення, ён вывернуў руль направа і здзейсніў наезд на металічную агароджу. У выніку наезду на перашкоду аўтамабіль перакуліўся.

У салоне транспартнага сродку знаходзілася таксама і 62-гадовая работніца медыцынскай службы, якая атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу на абследаванне.

На месца здарэння выбывалі супрацоўнікі МНС, бо пасля перакульвання з машыны стала выцякаць паліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула