БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца грузавіка збіў свайго пасажыра

26.03.2020 / 17:50

Nashaniva.com

Наезд на чалавека, які скончыўся смерцю, здарыўся на вуліцы Даўгабродскай 26 сакавіка, паведамляе ДАІ.

«МАЗ» рухаўся па вуліцы Даўгабродскай і павярнуў направа да прахадной завода шасцерняў. Высадзіўшы пасажыра, кіроўца працягнуў рух. Мужчына, які пакінуў кабіну, абыходзіў грузавік спераду і апынуўся пад яго коламі. Ад атрыманых траўмаў 48-гадовы мужчына памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула