БЕЛ Ł РУС

Расійскі пісьменнік Барыс Акунін заразіўся каранавірусам

26.03.2020 / 21:2

Nashaniva.com

Расійскі пісьменнік і перакладчык Барыс Акунін (сапраўднае імя — Рыгор Чхарцішвілі) заразіўся COVID-19, напісаў ён у сваім Facebook.

63-гадовы Акунін паабяцаў паведаміць падрабязнасці, як толькі яго самаадчуванне палепшыцца, адзначыўшы, што «страх перад каранавірусам значна страшнейшы за сам каранавірус».

З 1998 года Рыгор Чхарцішвілі піша мастацкую прозу пад літаратурным псеўданімам «Барыс Акунін», працуе ў жанры гістарычнага інтэлектуальнага дэтэктыва. У 2014 годзе ён пераехаў з сям'ёй з Масквы ў Лондан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула