БЕЛ Ł РУС

Усё вельмі кепска ў Іспаніі: 763 памерлых за дзень

27.03.2020 / 14:32

СГ

Выставачны цэнтр у Мадрыдзе, ператвораны ў палявы шпіталь. Фота «Эль Паіс».

Няма добрых навін з Іспаніі: 763 чалавекі памерлі за апошнія 24 гадзіны.

Колькасць шпіталізаваных у краіне вырасла да 36 тысяч, шпіталі ў рэгіёнах, асабліва ўражаных пандэміяй, перапоўненыя. 

Найгоршая сітуацыя складваецца ў Мадрыдзе, на які прыпадае больш за палову ад 4 858 смерцяў у краіне. Пераважна гэта людзі старэйшых гадоў. Кепская дынаміка таксама ў Каталоніі і Краіне Баскаў. 

З улікам таго, што насельніцтва Іспаніі амаль на траціну меншае, чым у Італіі, сітуацыя на Пірэнейскім паўвостраве дасягнула больш вострага стану, чым на Апенінскім. Іспанія запазнілася з увядзеннем каранцінных захадаў, у выніку зараза паспела распаўсюдзіцца шырока.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула