БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны неадэкват скраў бус, пагражаючы кіроўцу нажом. І паехаў у Навінкі

28.03.2020 / 16:19

Nashaniva.com

Днём 28 сакавіка на стаянцы каля адной з мінскіх крамаў да мікрааўтобуса «Фальксваген» падышоў п'яны 35-гадовы мужчына з нажом.

Кіроўца быў у краме, у машыне яго чакаў пасажыр.

Пагражаючы нажом, п'яны нападнік запатрабаваў, каб пасажыр перасеў на пярэднее крэсла, але той увогуле выскачыў з машыны.

Тым часам мужчына з нажом сеў у машыну і паехаў у бок мікрараёна Навінкі. Праз паўгадзіны спецназаўцы затрымалі яго на вуліцы Паўліны Мядзёлкі.

Заведзена крымінальная справа, п'янаму нападніку пагражае зняволенне на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула