Вайна тарыфаў: таксі 7788 і 135 знізілі цэны амаль удвая
Буйныя мінскія дыспетчарскія службы таксі сінхронна зменшылі тарыфы.
Таксі 7788 паведаміла, што кошт аднаго кіламетра паездкі цяпер складае 29 капеек (раней было 55 капеек). Мінімальная паездка (уключае пасадку і першыя тры кіламетры) цяпер каштуе 3,49 рубля (раней было 4,49 рубля)
Таксі 135 таксама зменшыла кошт аднаго кіламетра з 55 да 29 капеек. Праўда, мінімальная паездка трохі даражэйшая — 3,90 рубля (было 5 рублёў).
Дыспетчары знізілі цэны да ўзроўню «Яндэкса» і «Убера».