БЕЛ Ł РУС

Пласіда Дамінга шпіталізавалі ў Мексіцы

30.03.2020 / 08:44

Nashaniva.com

Іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга шпіталізаваны ў мексіканскім горадзе Акапулька з каранавірусам. Пра гэта паведамляе CNN.

Прадстаўнік легендарнага 79-гадовага тэнара удакладніў тэлеканалу, што Дамінга трапіў да дактароў з-за ускладненняў. Цяпер у яго ўсё добра, ён рэагуе на лячэнне і ідзе на папраўку, запэўніў ён.

22 сакавіка стала вядома, што ў іспанскага опернага спевака Пласіда Дамінга выявілі каранавірус. Тэнар распавёў, што разам з сям'ёй ён знаходзіцца ў самаізаляцыі. Усе яго родныя адчуваюць сябе добра, аднак у самога Дамінга быў кашаль, паднялася тэмпература, у сувязі з чым ён і вырашыў здаць тэст на інфекцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула