БЕЛ Ł РУС

Уімблдонскі турнір таксама адменяць

30.03.2020 / 16:49

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнт Нямецкага тэніснага саюза Дзірк Хардорф паведаміў, што арганізатары тэніснага турніру Уімблдон прынялі рашэнне аб адмене спаборніцтваў, паведамляе РБК.

«Я ўваходжу ў органы кіравання ATP і WTA. Неабходныя рашэнні там ужо прынятыя, Уімблдон будзе адменены ў сераду », — цытуе Sky Sport словы Хардорфа.

Уімблдон павінен быў прайсці ў 134-ы раз з 29 чэрвеня па 12 ліпеня на травяных кортах Усеанглійскага клуба лаўн-тэніса і кракета ў аднайменным брытанскім горадзе. Гэта адзін з турніраў серыі «Вялікага шлема», у які таксама ўваходзяць Australian Open, «Ралан Гарос» і US Open. Апошні раз Уімблдон адмянялі ў 1945 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула