БЕЛ Ł РУС

Брытанія замовіла 10 тысяч дадатковых апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх

30.03.2020 / 17:52

Nashaniva.com

Вялікабрытанія замовіла 10 тысяч апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх у кансорцыума кампаній машынабудаўнічай і аэракасмічнай галіны для дапамогі хворым на каранавірус, паведамляе Reuters.

Сярод кампаній кансорцыума — Airbus, BAE Systems, Ford, Rolls-Royce і іншыя. Сумеснымі намаганнямі яны запусцяць вытворчасць апарата для штучнай вентыляцыі лёгкіх, распрацаванага Smiths Group. Вытворчасць павінны пачаць на наступным тыдні.

Кампаніі кансорцыума заявілі, што будуць адклікаць частку работнікаў з іншых праектаў, каб адрэагаваць на гэтую агульнанацыянальную патрэбу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула