БЕЛ Ł РУС

Улады Туркменістана забаранілі слова «каранавірус»

31.03.2020 / 13:05

Nashaniva.com

Улады Туркменістана забаранілі выкарыстоўваць слова «каранавірус» і выключылі яго з ужытку з мэтай схаваць інфармацыю аб пандэміі. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на партал арганізацыі Reporters Without Borders (RSF).

Паводле звестак праваабаронцаў, усім СМІ ў краіне забаранілі выкарыстоўваць слова «каранавірус» у публікацыях. Яно было таксама выключана з адмысловай брашуры, якую міністэрства аховы здароўя Туркменістана рассылае ў навучальныя ўстановы, бальніцы і на працоўныя месцы.

У той жа час, грамадзяне, якія носяць маскі на вуліцы і кажуць пра пандэмію каранавіруса ў свеце, могуць быць арыштаваныя супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у цывільным.

Раней прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў у ходзе пасяджэння ўрада параіў грамадзянам абараняцца ад вірусаў старадаўнім народным сродкам — дымам гармалы.

Лідар краіны адзначыў, што на працягу тысячагоддзяў продкі туркменаў стварылі нацыянальныя метады барацьбы са шкоднымі звычкамі і прафілактыкі розных інфекцыйных захворванняў.

Паводле апошніх звестак, у Туркменістане не зафіксавана ніводнага выпадку заражэння каранавірусам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула