БЕЛ Ł РУС

Мінскія тэатры пачынаюць адмяняць спектаклі

31.03.2020 / 14:12

Nashaniva.com

Беларускі лялечны тэатр паведамляе, што прыпыняюцца паказы дзіцячых спектакляў з 1 красавіка па 19 красавіка. Вячэрнія спектаклі 2 і 3 красавіка адбудуцца. А Міжнародны фестываль тэатраў лялек пераносіцца на май 2021 года.

Адмяняюцца спектаклі з 1 па 7 красавіка ў Музычным тэатры.

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі спектаклі на гэтым тыдні таксама перанеслі на пазнейшы час.

Купалаўскі і Оперны тэатры працягваюць працаваць у ранейшым рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула