БЕЛ Ł РУС

За два тыдні строгага каранціну Іспаніі ўдалося спыніць рост смяротнасці, але не больш. За дзень — ізноў 849 смерцяў

31.03.2020 / 17:35

Nashaniva.com

Выставачны комплекс у Мадрыдзе, пераабсталяваны пад часовы шпіталь. Фота: «Эль Паіс»

Сітуацыя ў Іспаніі на сёння найгоршая ў Еўропе. Па колькасці смерцяў гэтая краіна неўзабаве можа пераўзысці Італію.

За апошнія 24 гадзіны ў шпіталях Іспаніі памерла 849 чалавек. Гэта больш, чым учора (было 812). Усяго за час пандэміі краіна без пары страціла 8189 чалавек, паведамляе «Эль Паіс». Амаль 50 тысяч чалавек трапіла ў бальніцы. 

Іспанія мабілізавала для працы ў шпіталях, у тым ліку і дадаткова разгорнутых, студэнтаў старшых курсаў медуніверсітэтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула