БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці выяўлены першы пацыент з каранавірусам. Цяпер COVID-19 ёсць ва ўсіх абласцях

1.04.2020 / 20:26

Nashaniva.com

Да сёння Берасцейшчына заставалася адзіным рэгіёнам краіны, дзе афіцыйна не было зарэгістравана выпадкаў каранавіруса. Аднак сёння выяўлены першы выпадак і там.

Фота Надзеі Бужан

Каранавірус знойдзены ў пацыента, які знаходзіцца пад наглядам у абласной клінічнай бальніцы, як кантакт першага ўзроўню, паведамляе Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Нагадаем, па стане на 1 красавіка ў краіне правялі больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

Дакладнай лічбы аб колькасці хворых у краіне няма.

{POLL#942}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула