БЕЛ Ł РУС

Амаль 11 000 спецыяльных касцюмаў атрымаюць медыкі Віцебшчыны: іх закупляюць мясцовыя прадпрыемствы

1.04.2020 / 22:56

Nashaniva.com

Амаль 11 000 камплектаў спецыяльнага медыцынскага адзення перададуць для забеспячэння бяспекі працы медперсаналу Віцебскай вобласці мясцовыя прадпрыемствы «Белвест» і «Энергакамплект», паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Дабрачынная дапамога даецца Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы — установе аховы здароўя, якая прымае інфіцыраваных каранавірусам з усяго рэгіёну.

Агулам медыкі Віцебшчыны павінны атрымаць 10 965 касцюмаў на агульную суму 25 000 рублёў. Супрацьчумныя касцюмы пачалі паступаць у Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную бальніцу ўжо на гэтым тыдні.

Заказ на выраб спецыяльнага медыцынскага адзення размешчаны на віцебскім прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула