БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: У Беларусі зарэгістраваныя 300 выпадкаў каранавіруса, з іх 4 смяротныя

2.04.2020 / 16:30

Nashaniva.com

абноўлена

Мінздароўя у сваім тэлеграм-канале апублікавала свежую статыстыку па каранавірусе.

Знаходзяцца на лячэнні 254 чалавекі. З іх 11 чалавек на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Выздаравелі і выпісаныя з медыцынскіх устаноў — 46 пацыентаў. У гэты лік уваходзяць і 4 памерлыя (яны «выпісаныя» ў морг).

Такім чынам, агулам зафіксавана 300 выпадкаў каранавіруса.

Пад медыцынскім наглядам як кантакты 1 і 2 ўзроўню знаходзяцца 9 299 чалавек. З іх 1 943 чалавекі — у стацыянарных умовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула