БЕЛ Ł РУС

У выхадныя яшчэ халодна, а потым пацяплее

3.04.2020 / 11:12

Nashaniva.com

Фота Юліі Міцкевіч

У выхадныя паўночна-заходнія вятры прынясуць са Скандынаўскага паўвострава ў Беларусь халаднаватыя паветраныя масы. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У суботу, 4 красавіка, месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ноччу слабы, днём — парывісты. Ноччу -3…+3°С, максімальная днём +7…+13°С. Атмасферны ціск пачне інтэнсіўна расці.

У нядзелю ў асноўным будзе без ападкаў, толькі ноччу на поўначы краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег. Ноччу 0…-6°С; днём ад + 5°С на паўночным усходзе да +13°С на захадзе.

У пачатку наступнага тыдня сітуацыя пачне мяняцца. Надвор'е возьме курс на вясну. Тэмпература штодня будзе павышацца.

6 красавіка ў панядзелак ноччу -1…-8°С, днём +12…+19°С.

У аўторак ноччу -2…+4°С, днём +15…+20°С.

8 красавіка, у сераду, ноччу 0…+6°С, днём +13…+18°С, месцамі на поўдні да +20°С.

Фон атмасфернага ціску будзе высокім, таму на дварэ будзе без ападкаў і чакаецца мала аблокаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула