БЕЛ Ł РУС

У выхавацелькі мінскага дзіцячага садка знайшлі каранавірус. Садок пакуль не закрылі

3.04.2020 / 13:22

Nashaniva.com

Супрацоўніцу дзіцячага садка №455 у Мінску шпіталізавалі. Інфармацыю пацвердзіла «Нашай Ніве» загадчыца садка Ганна Бурдун.

«Так, гэта праўда, супрацоўніца ў бальніцы, захварэла. Яна ўжо тыдзень на бальнічным. Аналіз паказаў каранавірус.

У групе, у якой працавала выхавацелька праводзяцца каранцінныя мерапрыемствы. Сёння прыязджалі, правялі дэзынфекцыю. Група на каранціне, супрацоўнікі гэтай групы на самаізаляцыі», — паведаміла загадчыца.

Астатнія выхавацелі працягваюць працу, садок функцыянуе ў звычайным рэжыме.

Дзе выхавацелька магла заразіцца, загадчыца не ведае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула