БЕЛ Ł РУС

Украіна ўводзіць дадатковыя абмежаванні на перасячэнне мяжы

6.04.2020 / 11:04

Nashaniva.com

7 красавіка з 00:00 Украіна спыняе пропуск сваіх грамадзян у краіну, што перасякаюць мяжу пешшу, паведамляе Памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Эвакуацая ўкраінцаў будзе ажыццяўляцца выключна авія- або чыгуначным транспартам.

Грамадзяне Украіны змогуць вярнуцца дадому толькі на аўтатранспарце праз пэўныя пункты пропуску: «Даманава» (з беларускага боку «Макраны»), «Выступовічы» («Новая Рудня»), «Славуціч» («Камарын»), «Новыя Ярылавічы» («Новая Гута»), «Сянькоўка» («Весялоўка»).

У той жа час у беларускіх пунктах пропуску абмежаванняў па выезду грамадзян Украіны няма. Беларусь гатова аказаць садзейнічанне жыхарам суседняй дзяржавы ў іх вяртанні дадому.

Гэтыя меры ўводзяцца ў рамках процідзеяння распаўсюджванню COVID-19. Такі парадак ўезду ва Украіну будзе дзейнічаць папярэдне да 24 красавіка ўключна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула