БЕЛ Ł РУС

Медыцынскі цэнтр у Аксакаўшчыне перастаў прымаць людзей на рэабілітацыю

6.04.2020 / 16:47

Стала вядома, што з 1 красавіка Рэспубліканскі клінічны шпіталь медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне пад Мінскам перастаў прымаць пацыентаў. Прычынай стаў каранавірус у аднаго з хворых. У шпіталі кажуць, што гэта не каранцін, паведамляе «Радыё Свабода».

«Каранцін прадугледжвае выстаўленне пастоў міліцыі на ўваход і на выхад, — сказалі «Свабодзе» ў прыёмным аддзяленні. — У нас частка супрацоўнікаў ездзіць дадому. Так што гэта не каранцін. Мы проста не прымаем людзей, закрытыя для шпіталізацыі».

У шпіталі не сталі каментаваць магчымыя выпадкі заражэння сваіх супрацоўнікаў. Як доўга шпіталь будзе закрыты для прыёму пацыентаў, пакуль таксама невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула