БЕЛ Ł РУС

81-гадовы мінчук памёр ад каранавіруса пасля аздараўлення ў Бараўлянах. Захварэла і яго 84-гадовая жонка

6.04.2020 / 17:32

Nashaniva.com

81-гадовы мінчук Віктар Бурак памёр 2 красавіка у інфекцыйнай бальніцы. У пасведчанні аб смерці пазначаны код B97.2 — каранавірус.

Цяпер з каранавірусам ляжыць у 10-й бальніцы яго 84-гадовая жонка Валянціна. Onliner.by паразмаўляў з іх унукам Ігарам.

Мужчына расказаў, што дзед адчуў сябе дрэнна пасля вяртання з планавага аздараўлення ў вайсковым шпіталі ў Бараўлянах. Праз некалькі дзён яго забралі з пнеўманіяй у 10-ю бальніцу, адтуль перавялі ў інфекцыйную.

«Пасля ўскрыцця ў моргу сваякам не далі правесці цырымонію развітання. Забралі вопратку, адвезлі ў крэматорый і спалілі — прах пазней аддадуць яго дачцэ», — сказаў унук карэспандэнту Onliner.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула