БЕЛ Ł РУС

Тэатр імя Янкі Купалы пачаў шыць маскі для адной з мінскіх бальніц

6.04.2020 / 22:15

Nashaniva.com

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запускае сацыяльны праект «Нетэатральная маска» па вырабе ахоўных масак, паведамляе БелТА.

Пашывачны цэх тэатра ўжо вырабіў 500 ахоўных масак. У найбліжэйшы час плануецца зрабіць яшчэ больш, маскі будуць перададзены 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Праект арганізаваны за кошт пазабюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў.

Купалаўскі запрашае далучыцца да праекта і іншыя беларускія тэатры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула