БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі вызвалілі сабаку, які трапіў паміж гаражом і плотам ВІДЭА

7.04.2020 / 09:24

Nashaniva.com

112.by

Здарэнне адбылося 5 красавіка ў Жлобіне, выратавальнікам па тэлефоне «101» паступіла наступная інфармацыя: сабака трапіў паміж гаражом і плотам і не можа выбрацца.

Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння: яны пабачылі, што паміж жалезабетонным плотам сельскай школы і прыватным цагляным гаражом захрас шчанюк і самастойна выбрацца не можа.

Пры дапамозе гідраўлічнага абсталявання апора была прыпаднятая, пасля чаго сабака быў вызвалены. Жывёла не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула